Літературна Україна
«Літературна Україна» ― першая літаратурная газета на ўкраінскай мове. Гісторыя выданняПачала выходзіць у Кіеве 21 сакавіка 1927 года пад назвай «Літаратурная газета» як орган Усеўкраінскай звязкі пралетарскіх пісьменнікаў, заснаванай у канцы 1926 года. З’явілася першай у СССР газетай, прысвечанай літаратурнаму працэсу[1]. З 1930 па 1934 год выдавалася ў тагачаснай сталіцы Украіны — Харкаве, затым (да 1941 года) — у Кіеве. У час Вялікай Айчыннай вайны выходзіла пад назвай «Літаратура і мастацтва» у Луганску, Уфе, Маскве, з 1944 года ― у Кіеве. З красавіка 1945 года выдавалася пад ранейшай назвай «Літаратурная газета» у якасці афіцыйнага органа Саюза савецкіх пісьменнікаў Украіны. З лютага 1962 года носіць назву «Літаратурна Украіна»[2]. Публікуе матэрыялы пра творчасць ўкраінскіх пісьменнікаў, водгукі і рэцэнзіі на кнігі, крытычныя артыкулы. Выступае з публіцыстычнымі артыкуламі і нарысамі. Узнагароды
Галоўныя рэдактарыУ розныя гады галоўнымі рэдактарамі газеты былі Іван Ле, Павло Усенка, Іван Качарга, Мікола Шамота, Антон Хіжняк, Дмітро Цмокаленка, Павло Заграбельны, Іван Зуб, Анатоль Харунжы, Пятро Перабійнос, Барыс Рагоза, Стяпан Козак. Месцазнаходжанне рэдакцыіСпачатку рэдакцыя газеты размяшчалася на вуліцы Архітэктара Гарадзецкага, затым — на вуліцах Багдана Хмяльніцкага, Яраславаў Вал; пасля вызвалення Кіева ад нямецкіх акупантаў — на вуліцах Уладзімірская, Яраславаў Вал, Банкавая, бульвары Лесі Украінкі, Міхайла Амельнавіча-Паўленкі. Зноскі
Літаратура«Літературна Україна» // Енциклопедiя украiнознавства. У 10-х т. / Гол. ред. В. Кубiйович.— Париж; Нью-Йорк: Молоде Життя, 1954—1989. — Т. 4. — С. 1363. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia