Літургія агалошаных

Літургія агалошаных, другая, пасля праскамідыі, частка літургіі візантыйскага чыну. Мае мэтай прыгатаваць тых, якія моляцца, да годнай прысутнасці пры здзяйсненні таемства еўхарыстыі, нагадаць ім пра жыццё і пакуты Хрыста, растлумачыць як і чаму, з пункту гледжання Царквы, былі і могуць быць выратавальнымі жыццё і пакуты Хрыстовы.

Сваю назву атрымала ад таго, што ў старажытнасці пры яе здзяйсненні дапушчалася прысутнасць у храме агалошаных (настаўляемых у веры) — гэта значыць людзей, якія яшчэ толькі рыхтуюцца да прыняцця Крышчэння, а таксама людзей якія каяцца і адлучаных ад прычашчэння. У старажытнасці агалошаныя стаялі ў прытовры і павінны былі пакінуць храм пасля вымаўлення дыяканам слоў: «Ели́цы оглаше́ннии, изыди́те; оглашеннии, изыдите; елицы оглашеннии, изыдите. Да никто от оглашенных, елицы вернии, паки и паки миром Господу помолимся», па вымаўленні якіх сканчаецца літургія агалошаных.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya