Ліхтар (архітэктура)Ліхтар у архітэктуры — адкрытая бэлечная канструкцыя, якая вянчае будынак і служыць для асвятлення ці вентыляцыі. ![]() Такога роду канструкцыі часам сустракаюцца ў сярэднявечных пабудовах (ліхтар кафедральнага сабора Ілі). Пазней пад словам ліхтар сталі разумець адкрыты верхні ярус вежы, што звязана з падабенствам гэтага архітэктурнага элемента з ліхтаром і выкарыстаннем яго ў якасці месцазнаходжання сігнальнага агню. У архітэктуры Адраджэння і барока ліхтаром звалі маленькую купалападобную надбудову з дэкаратыўнымі аркадамі, якая часам выкарыстоўвалася для асвятлення памяшкання, але часцей выконвала дэкаратыўную функцыю. Найбольш вядомымі саборамі з ліхтаром на купале з'яўляюцца кафедральны сабор Санта-Марыя-дэль-Ф’ёрэ ў Фларэнцыі, Сабор Святога Пятра ў Рыме, Сабор Святога Паўла ў Лондане і Капітолій у Вашынгтоне. Пад ліхтаром таксама разумеюць:
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia