Ліцэнцыят

Ліцэнцыят, таксама ліцэнзіят (лац.: licentiatus — літаральна «Дапушчаны») — акадэмічная ступень (кваліфікацыя) у французскай сістэме вышэйшай адукацыі, а таксама ва ўніверсітэтах Фінляндыі, Швейцарыі, Польшчы і некатарых еўрапейскіх і лацінаамерыканскіх краін.

У сярэдневяковых універсітэтах быў прамежкавай ступенню паміж бакалаўрам і доктарам. У другой палове ХХ стагоддзя ў французскіх універсітэтах ліцэнцыят быў першай вучонай ступенню па літаратуры, філалагічных навуках і педагогіцы, і надаваўся асобам, якія здалі за 3-4 гады навучання ў вышэйшай навучальнай установе тры-чатыры экзамены па дысцыплінах, вызначаных профілем іх навуковай спецыяльнасці.

Ліцэнзіяты мелі права выкладаць у ліцэі (як правіла, у правінцыі) і здаваць экзамены на атрыманне сертыфіката Certificat d’Aptitude du Professoratdu Second degré (CAPES), які дазваляў замяшчаць пасаду выкладчыка сярэдняй навучальнай установы, у тым ліку любога ліцэя. У сувязі з удзелам Фінляндыі, Францыі і Швейцарыі ў Балонскім працэсе і прыняццем новай адукацыйнай сістэмы навуковая ступень ліцэнцыята была ліквідавана.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya