Лішкаўская сядзіба
Лішкаўская сядзіба — сядзібна-паркавы ансамбль дэ Вірыёнаў у в. Лішкі Бераставіцкага раёна, помнік сядзібна-паркавай архітэктуры класіцызму. Пабудаваны ў 1893 годзе (паводле іншых звестак, у 1875[1] ці ў 1883[2]). Гісторыя![]() ![]() Маёнтак Лішкі быў куплены вядомым медыкам французскага паходжання Карлам Вірыёнам (1749—1815) у Т. Нарбута[3] ці, паводле іншых звестак, у Т. Юндзіла (магчыма, Тадэвуша )[4]. Нашчадкі Карла перарабілі прозвішча на французскі манер — «дэ Вірыён». Пасля Карла ў 1817 годзе маёнтак атрымаў у спадчыну яго сын Ян Тадэвуш Вірыён (1795—1873)[5]. Наступным спадчыннікам стаў старэйшы сын Яна Станіслаў дэ Вірыён (1832—1909)[6]. Станіслаў меў прыродазнаўчую адукацыю і сабраў у Лішках вялікую калекцыю мясцовых і замежных насякомых, якая была страчана ў час Першай сусветнай вайны, падчас навуковай працы Станіслаў ліставаўся з нямецкімі вучонымі[4]. Пасля смерці Станіслава ў 1909 годзе маёнтак перайшоў сыну яго малодшага брата Уладзіміра[7] — Адаму дэ Вірыёну (1870—1945)[8]. Адам меў інжынерную адукацыю, працаваў на розных будаўнічых аб'ектах, але стала жыў у Лішках да 1915 года, пасля чаго пераехаў у маёнтак Глінка ў Пінскім павеце, атрыманым у спадчыну ад маці. З 1919 года пераехаў у Варшаву. У 1923 годзе Адам адпісаў Лішкі свайму наймалодшаму сыну Юрыю дэ Вірыёну (1901—1941)[9], ад якога яны перайшлі да яго старэйшага сына Яна (1924-2013) — апошняга ўласніка сядзібы. АрхітэктураАсабняк складаецца з дзвюх частак: старога аднапавярховага будынка з ганкам у стылі шляхецкіх сядзіб і дабудаванага да яго ў 1848 годзе двухпавярховага будынка з чатырохпавярховай вежай у стылі італьянскай вілы. Акрамя сядзібнага дома захаваліся гаспадарчыя пабудовы канца XIX стагодддзя. ПаркПры сядзібе меўся невялікі парк плошчай усяго 1 га, заложаны ў 1883 годзе, маляўнічасці якому дадавалі два рыбныя ставы[4]. Паводле інвентарызацыі 1980 года, у парку расло 40 відаў і форм драўнінных раслін. Сярод іх многа рэдкіх і ўнікальных: дуб звычайны пірамідальны і грабеньчаты (Quercus robur), клён вастралісты Шведлера і рассечаналісты (Acer platanoides), арэх шэры (Juglans cinerea), бяроза павіслая 'Crispa' (Betula pendula), псеўдатсуга Мензіса (Pseudotsuga menziesii), хвоя чорная (Pinus nigra), Tilia × euchlora, ліпа буйналістая рассечаналістая (Tilia platyphyllos), траскун амурскі (Syringa reticulata amurensis), амурскае коркавае дрэва (Phellodendron amurense). Экзоты былі высаджаны па кругу, які з’яўляўся асноўным элементам кампазіцыі парка[10]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia