Ліўневая каналізацыя![]() Ліўневая каналізацыя (англ.: Storm drain) — сістэма каналізацыі, якая забяспечвае комплексную абарону вызначанай тэрыторыі ад паверхневых вод. У адрозненне ад лінейнага і кропкавага водаадвода, функцыі якіх строга абмежаваныя, сістэма ліўневай каналізацыі падае больш шырокія магчымасці па арганізацыі надзейнай ахоўнай сістэмы ад талых і дажджавых вод. ГісторыяАрхеалагічныя даследаванні паказалі, што ліўневая каналізацыя ўпершыню пачала выкарыстоўвацца на востраве Крыт каля 4000 гадоў да н. э. у такіх гарадах, як Фест і Кнос, дзе была распрацавана першая сістэма ліўневых сцёкаў і каналаў для збору ападкаў. У крыцкам горадзе Кнос ліўневыя сцёкі праходзілі па каменным тунэлям вялікага дыяметра. Першая ліўневая каналізацйная сістэма на тэрыторыі сучаснай Беларусі з'явілася ў Мінску на вуліцы Няміга і будавалася два гады — з 1924 па 1926 год. КласіфікацыяПаводле спосаба адводу паверхневых вод адрозніваюць тры тыпа ліўневай каналізацыі:
БудоваТыпавая ліўневая каналізацыя можа ўключаць у сябе наступныя элементы:
Уплыў на навакольнае асяроддзеПаколькі ў большасці ліўневых каналізацыйных сістэм адсутнічаюць ачышчальныя збудаванні, то неачышчаныя сцёкавыя воды са смеццем з вуліц горада трапляюць у навакольнае асяроддзе, праз рэкі і вадаёмы ў якія ажыццяўляецца скідванне гэтых вод. Дадзены факт можа прывесці да забруджвання навакольнага асяроддзя вулічным смеццем, пагаршэння якасці грунтовых вод, і нават іх забруджвання атрутнымі рэчывамі, якія могуць выпадкова трапіць у каналізацыйную сістэму. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia