МТЗ-80
МТЗ-80 «Беларус» (МТЗ-82 «Беларус») — марка ўніверсальна-акучвальных колавых трактароў, выпускаемых Мінскім трактарным заводам з 1974 года па цяперашні час. Кароткая характарыстыка мадэліТрактары МТЗ-80 і МТЗ-82 з’яўляюцца глыбокай мадэрнізацыяй выпускаўшыхся раней трактароў МТЗ-50 і МТЗ-52 адпаведна. Першы прататып датаваны 1970 годам. Ступень уніфікацыі дэталяў і зборачных адзінак у гэтых трактароў дасягае 70 %[1]. Трактар пабудаваны па традыцыйнай для свайго сямейства кампаноўцы: паўрамная канструкцыя з нясучымі картэрамі вузлоў трансмісіі, пярэдняе размяшчэнне рухавіка, заднія вядучыя колы павялічанага дыяметру, пярэднія напраўляючыя колы паменшанага дыяметру. Трактар МТЗ-80 мае прывад толькі на заднія колы, а трактар МТЗ-82 — поўны прывад. ГісторыяСтварэнне сямейства трактароў МТЗ-80/82 і Т-70 пачалося з Пастанаўлення Савета Міністраў СССР № 606, аб стварэнні ўніверсальна-акучвальнага трактара магутнасцю 75-80 конскіх сіл цягавага класа 1,4. Для паскарэння стварэння і памяншэння затрат на пераабсталяванне асноўнага завода і сумежных прадпрыемстваў было прынята рашэнне аб глыбокай мадэрнізацыі трактара МТЗ-50/52. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia