Магнус Вісландэр
Ганс Э́йнар Ма́гнус Ві́сландэр (шведск.: Hans Einar Magnus Wislander, нар. 22 лютага 1964, Гётэбарг, Швецыя) — знакаміты шведскі гандбаліст, двухразовы чэмпіён свету, 4-разовы чэмпіён Еўропы, трохразовы віцэ-чэмпіён Алімпійскіх гульняў. У 2000 годзе па выніках апытання Міжнароднай федэрацыі гандболу быў прызнаны найлепшы гандбалістам планеты ў XX стагоддзі[2]. Завяршыў гульнявую кар'еру ў 2005 годзе. Кар'ераКлубнаяНа клубным узроўні Магнус Вісландер выступаў за «Рэдбергслідс» з роднага Гётэбарга з 1979 па 1990 і з 2002 па 2005 гады, а таксама за нямецкі «Кіль» (1990—2002). У складзе «Кіля» Вісландэр двойчы выйграваў Кубак ЕГФ (1998, 2002), а ў 2000 годзе гуляў у фінале Лігі чэмпіёнаў, дзе нямецкі клуб саступіў іспанскай «Барселоне». У складзе «Рэдбергслідса» Вісландэр 5 разоў станавіўся чэмпіёнам Швецыі (1985, 1986, 1987, 1989, 2003), а ў складзе «Кіля» 6 разоў выйграваў чэмпіянат Германіі (1994—1996, 1998—2000). МіжнароднаяУсяго за зборную Швецыі ў 1985—2004 гадах Вісландэр правёў 384 матчы (найбольш сярод шведскіх ігракоў)[3] і закінуў 1185 мячоў (у сярэднім больш за 3 мячы за гульню). На 4 Алімпіядах (1988, 1992, 1996 і 2000) Вісландэр правёў 28 матчаў, у якіх зборная Швецыі атрымала 23 перамогі і саступіла 5 разоў. У 28 алімпійскіх матчах Вісландэр толькі двойчы сыходзіў з поля без закінутых мячоў, а найлепшым яго вынікам сталі 9 галоў у браму Іспаніі ў паўфінале Алімпіяды-2000 у Сіднеі (перамога Швецыі 32:25). УзнагародыУ 1990 годзе Магнус Вісландэр быў прызнаны найлепшым гандбалістам года. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia