Магнітнае поле планет

Наяўнасць або адсутнасць магнітнага поля ў планет звязваюць з іх унутранай будовай. На ўсіх планетах зямной групы ёсць уласнае магнітнае поле. Самымі моцнымі магнітнымі палямі валодаюць планеты-гіганты і Зямля. Часта крыніцай дыпольнага магнітнага поля планеты лічаць яе расплаўленае токаправоднае ядро. У Венеры і Зямлі блізкія памеры, сярэдняя шчыльнасць і нават унутраная будова, тым не менш, Зямля мае дастаткова моцнае магнітнае поле, а Венера — не (магнітны момант Венеры не перавышае 5-10 % магнітнага поля Зямлі). Па адной з сучасных тэорый, напружанасць дыпольнага магнітнага поля залежыць ад прэцэсіі палярнай восі і вуглавой хуткасці кручэння. Іменна гэтыя параметры на Венеры вельмі малыя, але вымярэнні паказваюць на яшчэ больш нізкую напружанасць, чым прадказвае тэорыя. Сучасныя тлумачэнні слабага магнітнага поля Венеры заключаюцца ў тым, што ў меркавана жалезным ядры Венеры адсутнічаюць канвектыўныя патокі[1].

Гл. таксама

Зноскі

  1. J. G. Luhmann and C. T. Russel (UCLA). Venus: Magnetic Field and Magnetosphere Архівавана 21 снежня 2008. (англ.)
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya