Магнітны манаполь![]() Магні́тны манапо́ль — гіпатэтычны фізічны аб’ект, які некаторымі сваімі ўласцівасцямі нагадвае ізаляваны магнітны полюс. Існаванне магнітных манаполяў парушае інварыянтнасць адносна адлюстравання прасторы і абарачэння часу, дазваляе растлумачыць дыскрэтнасць электрычнага зараду, пабудаваць мадэль канфайнменту кваркаў (існаванне іх толькі ў звязаным стане), прадказаць імавернасць распаду пратона, і шэраг іншых, у тым ліку касмалагічных, эфектаў. Адпавядае аднайменнаму тапалагічна-нетрывіяльнаму рашэнню ўраўненняў калібровачнай тэорыі поля. У лінейнай тэорыі манапольныя рашэнні пабудаваны П. Дзіракам (1931, 1948), у нелінейнай — незалежна савецкім вучоным А. М. Паляковым і галандскім вучоным Г. Хоафтам (1974). Эфектыўныя манапольныя канфігурацыі адыгрываюць істотную ролю ў параметрычнай дынаміцы класічных і квантавых сістэм. Пошук магнітных манаполяў вядзецца ва ўсіх тэхнічна дасягальных інтэрвалах адлегласцей і энергій. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia