Магонія падубалістая
Магонія падубалістая[1] (Mahonia aquifolium) — вечназялёная расліна сямейства Барбарысавыя (Berberidaceae). Батанічнае апісаннеРадзіма — Паўночная Амерыка. Куст вышынёй 1-1,5 м. Лісце вечназялёнае, складана-пёрыстае, складаецца з 5-9 пругкіх, бліскучых з вышчарбленымі бакамі лістоў. Кветкі жоўтыя, з’яўляюцца пасля развіцця парасткаў (красавік-май). Плады ядомыя. У прамысловасці выкарыстоўваецца як фарбавальнік у вытворчасці вінаў. Від дэкаратыўны дзякуючы арыгінальнаму лісцю і кветкам. Устойлівы да неспрыяльных умоў гарадскога асяроддзя. Добра развіваецца ў зацененых месцах. Дэкаратыўныя ўласцівасціУ зялёным будаўніцтве магонію падубалістую высаджваюць на газонах, партэрах, для афармлення узлескаў масіваў і груп дрэў, можа расці пад навесам у рэдкіх курцінах дзякуючы ценевынослівасці[2]. ГалерэяЗноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia