Магілёўдрэў
Магілёўдрэў — беларускае прадпрыемства па вытворчасці мэблі, размешчанае ў Магілёве. ГісторыяДата стварэння прадпрыемства — 29 студзеня 1957 года. Асноўны напрамак дзейнасці — вытворчасць мэблі з масіва хвоі. Сваю цяперашнюю назву — «Магілёўдрэў» — прадпрыемства атрымала ў студзені 1988 года пры стварэнні вытворчых магутнасцяў на базе завода «Буддэталі» ВА «Магілёўлес». Прадпрыемства некалькі разоў мяняла форму ўласнасці:
Аднак па прычыне неэфектыўнасці кіравання і недастатковай эканамічнай пісьменнасці кіраўнікоў прадпрыемства ў лютым 2003 года ААТ «Магілёўдрэў» было прызнана банкрутам рашэннем Гаспадарчага суда Магілёўскай вобласці. На працягу пяці наступных гадоў праводзіліся меры па эканамічнай санацыі завода, якія не дапамаглі падняць рэнтабельнасць вытворчасці і разабрацца з абавязкамі. У 2008 годзе выйшаў прэзідэнцкі ўказ аб мадэрнізацыі і рэструктурызацыі даўгоў прадпрыемстваў мэблевай прамысловасці. Дзяржава гарантавала вяртанне даўгоў прадпрыемства ў абмен на акцыі. Доля дзяржавы ў акцыях склала каля 80 адсоткаў. Пасля ўвядзення вонкавага антыкрызіснага кіравання справы фабрыкі палепшыліся, атрымалася разлічыцца з абавязкамі. Прадпрыемства атрымала ад дзяржавы крэдыт і праводзіла рэканструкцыю цэхаў і абнаўленне парку станкоў. Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia