Магілёўская брацкая друкарня![]() Магілёўская брацкая друкарня — друкарня, дзейнічала ў 1616—1773 гг. (з перапынкамі) у Магілёве. У 1616 г. выдадзены «Служэбнік» (2-е выданне 1617 г.), у 1619 г. — «Евангелле вучыцельнае» Кірылы Транквіліёна Стаўравецкага. Пасля гэтага на нейкі час друкарня спыніла дзейнасць. 19.03.1633 г. кароль Уладзіслаў IV даў Магілёўскаму праваслаўнаму брацтву прывілей на права адкрыцця друкарні і выданне вучэбных і іншых кніг на «рускай» (старабеларускай і царкоўнаславянскай), грэчаскай, лацінскай і польскай мовах. У 1636—1638 гг. гэта права брацтва, верагодна, перадала Спірыдону Собалю, які ў 1636 г. выдаў «Буквар языка славенска». У 1676 г. брацтва атрымала ад караля Яна III Сабескага прывілей на адкрыццё друкарні пры Богаяўленскім манастыры і выданне кніг на «рускай» і польскай мовах. У 1680 г. друкарню ўзначаліў Максім Вашчанка, які ў 1698 г. атрымаў на яе прывілей без дазволу брацтва і стаў выдаваць кнігі ад свайго імя. У 1701 г. брацтва дамаглося пацвярджэння свайго ранейшага прывілея на друкарню. У розны час у друкарні працавалі друкары і гравёры: Васіль Вашчанка (сын Максіма), Фёдар Ангілейка, Афанасій П. (Пігарэвіч?), М. Атушхевіч. У канцы 17 — 18 ст. у друкарні выдаваліся царкоўныя, навучальныя, палемічныя кнігі: «Псалтыр» (1693), «Акафісты і каноны» (1693), «Малітваслоў» (1695), «Дыоптра» (1698), «Перла мнагацэннае» (1699), «Неба новае» (1699), «Трыфалагіён» (1754), «Часаслоў» (1762) і інш. У апошнія гады дзейнасці друкарня перавыдавала раней надрукаваныя кнігі. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia