Магістратура (адукацыя)Магістрату́ра (лац.: magistratus), часам ма́стэрат (англ.: Master's degree) — праграма падрыхтоўкі магістраў (мастэроў), другі ўзровень вышэйшай адукацыі пасля бакалаўрыята, што дазваляе навукова паглыбіць спеціалізацыю за пэўным прафесійным напрамкам, а ў некаторых выпадках змяніць яе. Мастэрат прынята вызначаць як пэўную акадэмічную ступень (у некаторых краінах як вучоную ступень), якая ідзе за бакалаўрыятам і прысвойваецца мастэрам — студэнтам, якія паспяхова скончылі навучанне на дадзеным узроўні. Працягласць магістратуры вар'іруецца ў залежнасці ад універсітэта і вучэбнай праграмы: у сярэднім — 1,5—2 гады. У еўрапейскіх краінах магістратура лічыцца адным з трох элементаў Балонскай сістэмы вышэйшай адукацыі, нараўне з бакалаўрыятам і аспірантурай. Гэтая сістэма заклікана аблегчыць інтэграцыю студэнтаў з розных краін у іншыя еўрапейскія ўніверсітэты за кошт сістэмы ацэнкі і крэдытавання навучальнага працэсу. Фармат магістарскага дыплома, атрыманага ў рамках Балонскай сістэмы, дазваляе без праблем пашыраць і паглыбляць сваю кваліфікацыю ў любой дзяржаве, якая ўдзельнічае ў Балонскім працэсе. Гл. таксамаСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia