Мадрыгал (літаратура)

Мадрыга́л (фр.: madrigal, італ.: madrigale ад лац.: matricale — песня на матчынай мове) — у літаратуры — невялікі інтымна-жартоўны верш, што змяшчае ў сабе камплімент, найчасцей прысвечаны жанчыне. Вытокі бярэ з народнай паэзіі, з песень італьянскіх пастухоў, з XIV ст. вядомы ў прафесійнай паэзіі (Ф. Петрарка, Дж. Бакачыа). Да XVI ст. мадрыгала прызначаліся для музычнага выканання, у канцы XVI — пачатку XVII ст. зблізіліся з канцэртнымі і драматычнымі жанрамі, часам складалі аснову камедыі. У XVIII — пачатку XIX ст. пашыраны як жанр салоннай і альбомнай лірыкі.

У беларускай паэзіі адзнакі мадрыгала прыкметныя ў вершах М. Багдановіча, Ф. Багушэвіча, М. Танка.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya