Мазырская партызанская брыгада імя Аляксандра Неўскага
Мазырская партызанская брыгада імя Аляксандра Неўскага — партызанская брыгада, створаная ў 1943 годзе на базе 2 партызанскіх атрадаў, якія дзейнічалі ў Мазырскім раёне (арганізаваны ў лютым і чэрвені 1943 года). Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Мазырскага, Петрыкаўскага, Ельскага раёнаў. 8 студзеня 1944 года брыгада (500 партызан, тры атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй. Склад
КамандаваннеКамандзір
Камісары
Начальнік штаба
ГісторыяПартызаны 30 верасня 1943 года разграмілі нямецкі гарнізон у вёсцы Шчакатава Мазырскага раёна (Нараўлянска-Шчакатоўская аперацыя). 3 кастрычніка 1943 года знішчылі асабовы склад хойніцкага і брагінскага гарнізонаў у час іх перадыслакацыі ў горад Петрыкаў. У ноч на 19 верасня 1943 года на перагоне Ельск — Мытва падарвалі 560 рэек. З часцямі Чырвонай Арміі ў студзені 1944 года ўдзельнічалі ў вызваленні горада Мазыра і вёсак Козенкі, Дразды, Бабры, Скрыгалаў. ПамяцьУ 1968 годзе каля вёскі Буда Казіміраўская Мазырскага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены абеліск. Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia