Макараўскае
Мака́раўскае — возера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, за 24 км на паўночны ўсход ад горада Лепель, каля вёскі Макараўшчына, у басейне ракі Тураўлянка. Плошча паверхні 0,23 км². Даўжыня 0,94 км, найбольшая шырыня 0,38 км. Найбольшая глыбіня 13,3 м, сярэдняя — 5,3 м. Даўжыня берагавой лініі 2,16 км. Аб’ём вады ў возеры 1,22 млн м³. Плошча вадазбору 7,32 км². Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 10—22 м (на поўдні 6—8 м), разараныя, у ніжняй частцы пад хмызняком. Берагі зліваюцца са схіламі, на ўсходзе і захадзе нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, на поўначы на невялікіх участках сплавінныя. На захадзе забалочаная пойма шырынёй да 70 м. Дно да глыбіні 1,5 м пясчанае, ніжэй — сапрапелістае. Возера зарастае ўздоўж берагоў да глыбіні 2,7 м. Пратокай ў паўднёвай частцы злучаецца з возерам Мелкае. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia