Максімаўскі парк (Гомель)![]() Максімаўскі парк[1] — парк у Гомелі пачатку ХХ ст. Закладзены ў 1902 г. на тагачаснай паўночна-ўсходняй гомельскай ускраіне паміж вайсковымі казармамі, вуліцамі Гоначнай (цяпер — Партовая) і Прытулкавай (сёння не існуе). ГісторыяСтварэнне і лакацыіМаксімаўскі парк стаў вынікам мэтанакіраванага добраўпарадкавання часткі раёна «Каўказ», арганізаванага намаганнямі дзяржаўнага і грамадскага дзеяча, педагога, кіраўніка мясцовага Вольна-пажарнага таварыства І. П. Максімава, ад прозвішча якога і паходзіць назва[2]. Станам на 1911 г. характарызаваўся як «лепшы ў горадзе сад для гулянняў». Тут знаходзіліся велатрэк (узімку — коўзанка), ратонда для аркестра, летні тэатр з адкрытай сцэнай і летні клуб Вольна-пажарнага таварыства, «цудоўна абсталяваны буфет»[3]. На будынак тэатра ў 1910 г. была ўрачыста прымацавана мармуровая шыльда з надпісам наступнага зместу[2]:
Пасля лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. Максімаўскі парк, па ўсім відаць, быў пераназваны ў Парк Свабоды (або Сад Свабоды)[4][5][6][7]. УтрыманнеПарк, па ўсім відаць, фармальна знаходзіўся ва ўласнасці Вольна-пажарнага таварыства. Уваход на яго тэрыторыю быў платным. Так, з ліпеня 1911 г. плата складала 12 капеек «з асобы без увагі на ўзрост». Можна было таксама набыць сезонны квіток, па якім кожнае новае наведанне дадатковай аплаты не патрабавала. Вольным быў уваход у парк для тых, хто набыў квіток у тэатр. За нумараваныя месцы перад так званай «ракавінай» (летняй эстрадай) «ахвочыя» разлічваліся асобна[8]. Сродкі на ўтрыманне парку таксама браліся з арэнднай платы за выкарыстанне яго аб'ектаў (тэатр, буфет) староннімі асобамі. Цікава, што праблема арэнды тэатра і буфета «на трэку» прыцягвала ўвагу гомельскай грамадскасці і асвятлялася ў мясцовай прэсе — адсутнасць арандатараў азначала для забяспечаных гомельцаў змяншэнне варыянтаў баўлення вольнага часу. Напрыклад, газета «Гомельская копейка» у кастрычніку — снежні 1911 г. некалькі разоў падавала адпаведную інфармацыю на сваіх старонках: ад «амаль ужо зданы» да «канчаткова заарандаваны» (пра тэатр) і ад «пакуль вольны» да «зняты» (пра буфет)[9][10][11][12][13]. Цана гадавой арэнды тэатра складала, па звестках газеты, 2 тыс. рублёў[9][10]. Выкарыстанне аб’ектаўТэатрБыў вядомы гомельцам як «тэатр на трэку» ці «вялікі на трэку тэатр»[14] (у адрозненне ад «тэатра на скверы» ці «малога на скверы тэатра»[15] на верхняй набярэжнай Сожа). Значнай падзеяй для Гомеля стала пастаноўка ў «тэатры на трэку» трагедыі У. Шэкспіра «Гамлет»[16]. БуфетПадаваўся як установа з цэнамі, урэгуляванымі «да звычайнай сярэдняй нормы». Цэны на сняданкі, абеды і вячэры характарызаваліся «памяркоўнымі». Наведнікі абслугоўваліся з 11:00 да 2:00[8]. Галерэя
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia