Максіміліян Гардэль
Максіміліян Гардэль (фр.: Maximilien Gardel, 18 снежня 1741, Мангейм — 11 сакавіка 1787, Парыж) — французскі танцор і балетмайстар. БіяграфіяТанцоўшчык эпохі класіцызму, Гардэль выконваў гераічныя партыі (Аляксандр — «Апелес і Кампаспа» Ф. Аспельмайра і інш.). Пераходзячы ад пантамімы да танца, Гардэль адмаўляўся ад выразнасці і эмацыйнасці, пераследуючы толькі дакладнасць і вытанчанасць пластыкі. Ён адмяніў маску і састарэлую форму балетнага касцюма на французскай сцэне (партыя Апалона ў оперы «Кастар і Палукс» Ж. Ф. Рамо, 1772). У 1773—1781 гадах — памочнік балетмайстра парыжскай Оперы, у 1781—1787 гадах — галоўны балетмайстар. Балеты-пантамімы, створаныя Гардэлем, былі аналагамі рэпертуарных опер і драм і не адрозніваліся арыгінальнасцю: «Нінета пры двары» Э. Дуні (1778), «Мірза і Ліндор» Ф. Ж. Гасека (1779), «Першы мараплаўца» А. Грэтры (1785) і інш. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia