Максім Аляксандравіч Шыла
Максім Шыла (нар. 17 красавіка 1993, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца. Клубная кар’ераЗ 2011 года пачаў выступаць за клуб «Зорка-БДУ» ў Другой лізе, дзе неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе. З 2014 года выступаў за клуб у Першай лізе. У студзені 2017 года прыбыў на прагляд у мазырскую «Славію» і ў выніку падпісаў кантракт[3]. У складзе мазыран стаў адным з асноўных цэнтральных абаронцаў. У верасні 2017 года выступаў за дубль, пазней вярнуўся ў асноўны склад «Славіі». У студзені 2018 года стаў іграком дэбютанта Вышэйшай лігі — клуба «Смалявічы»[4], а ў жніўні таго ж года перайшоў у «Прамень»[5]. У пачатку 2019 года ў сувязі з пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаннем з мясцовым «Дняпром» стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». Гуляў пераважна ў стартавым складзе, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету з Вышэйшай лігі. У студзені 2020 года перайшоў у кыргызскі клуб «Дардой»[6], з якім двойчы стаў чэмпіёнам краіны. У студзені 2022 года стаў трэніравацца з «Мінскам» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[7]. Не меў трывалага месца ў складзе, нярэдка выхадзіў на замену або заставаўся на лаўцы запасных. У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»[8]. У сакавіку 2023 года стаў іграком віцебскага «Макслайна»[9]. У ліпені 2023 года атрымаў траўму і выбыў да канца сезона[10]. У снежні 2023 года пакінуў «Макслайн»[11]. ДасягненніСтатыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia