Максім Анатолевіч Валадзько
Максім Валадзько (нар. 10 лістапада 1992, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2014—2021). Клубная кар’ераЗ 2009 года выступаў за дубль барысаўскага БАТЭ, зрэдку прыцягваўся і да асноўнага складу. Сезон 2012 правёў у арэндзе ў мінскім клубе СКВІЧ у Першай лізе. Галоўны трэнер СКВІЧа Сяргей Бароўскі стаў выкарыстоўваць Максіма як флангавага абаронцу (да таго той быў паўабаронцам). Пасля вяртання з арэнды ў сезоне 2013 стаў рэгулярна праходзіць у асноўны склад барысаўскага клуба. Спачатку выходзіў на замену, а пачынаючы са жніўня 2013 года стаў з’яўляцца ў стартавым складзе на пазіцыі левага абаронцы. У пачатку сезона 2014 месца асноўнага левага абаронцы барысаўчан заняў Філіп Младэнавіч, а Валадзько стаў пераважна выхадзіць на замену ў паўабарону. Улетку 2014 года стаў з’яўляцца ў стартавым складзе на пазіцыі правага паўабаронцы (часам нават правага ўскрайняга нападніка), але пад канец сезона вярнуўся на месца левага абаронцы. У снежні 2015 года падоўжыў кантракт з БАТЭ[4]. У сезоне 2016 чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, выступаючы ў асноўным на розных пазіцыях ля левага краю. У сезоне 2017 замацаваўся ў аснове на пазіцыі левага абаронцы. У студзені 2019 года падпісаў кантракт на 1,5 гады з тульскім «Арсеналам»[5]. У складзе каманды стаў запасным іграком і рэдка з’яўляўся на полі. У чэрвені 2020 года падоўжыў кантракт з «Арсеналам» да канца сезона[6], па заканчэнні якога ў ліпені 2020 года пакінуў клуб[7]. Пасля сыходу з «Арсенала» некаторы час трэніраваўся з «Хімкамі», а ў кастрычніку 2020 года далучыўся да «Тамбова»[8]. Спачатку заставаўся на лаўцы запасных, пасля стаў выхадзіць у стартавым складзе. У лютым 2021 года далучыўся да БАТЭ і хутка падпісаў кантракт[9]. Не меў рэгулярнага месца ў стартавым складзе, нярэднка выхадзіў на замену ці заставаўся на лаўцы запасных. У жніўні 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў барысаўскі клуб[10]. У жніўні 2022 года стаў іграком андорскага клуба «Санта Калома»[11]. У чэрвені 2023 года перабраўся ў мальтыйскую «Фларыяну»[12], дзе гуляў да чэрвеня 2024 года[13]. Міжнародная кар’ераВыступаў за моладзевую зборную Беларусі. У верасні 2014 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі[14]. Дэбютаваў у зборнай 18 лістапада 2014 года ў таварыскім матчы супраць Мексікі (3:2), выйшаўшы ў стартавым складзе на пазіцыі левага абаронцы. Дасягненні
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia