Мак-самасейка
Мак-самасейка, Мак-самасеў, Відук[1] (Papaver rhoeas) — кветкавая травяністая расліна сямейства макавых. НазваМак самасеў, цякун, відук[2], мак-самасей[3][4][5]. Батанічнае апісаннеВышыня 30—60 см. Сцябло прамастойнае, апушанае цвёрдымі гарызантальна-адтапыранымі шчацінкамі. Прыкаранёвае лісце перыста-раздзельнае, з перыста-надрэзанымі долямі, канцавыя долі лісця падоўжаныя, пілавата-зубчастыя. Кветкі адзіночныя або па 2—3 на доўгіх апушавых кветаносах, ярка-чырвоныя, ружовыя ці белыя, іншы раз з буйной чорнай плямай каля асновы пялёсткаў; пялёсткі папярочна-авальныя, у шырыню да 6 см. Каробачка адваротнаяйцападобная. з 7—12-прамянёвым рыльцам, раптоўна звужваецца ў ножку. ![]() Значэнне і выкарыстаннеДэкаратыўная расліна. Трапляецца здзічэлым каля населеных пунктаў. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia