Маладзечнамэбля
ЗАТ «Маладзечнамэбля» — беларуская мэблевая фабрыка, заснаваная ў 1954 годзе. Сёння 54 % мэблі пастаўляецца на экспарт, у тым ліку ў Бельгію, Францыю, краіны Балтыі і інш. Фабрыка мае 19 ўласных магазінаў у Беларусі і 5 на тэрыторыі Расіі. Прадстаўніцтвы фабрыкі ёсць у Абхазіі, Арменіі, Расіі, Казахстане і Узбекістане. У склад ЗАТ «МаладзечнаМэбля» ўваходзіць філіял — Вілейская мэблевая фабрыка. Гісторыя1950 — 1980-я гадыМаладзечна пасля вайны быў разбураны на 90 % [1]. Да 1950 годзе жылы фонд адбудавалі, аднаўлялі прамысловасць, у тым ліку і сталярна-мэблевы цэх Гарпрамкамбіната ў былых стайнях Польскага ўланскага палка. У ім 11 чалавек уручную выраблялі фарбаваныя столы, шафы, вокны, дзверы і дробныя сталярныя вырабы. 1 сакавіка 1954 года на базе цэха была заснавана Маладзечанская мэблевая фабрыка ў складзе «Белмэблятрэста» Міністэрства мясцовай прамысловасці БССР. Вілейская мэблевая фабрыка пачала працаваць 6 сакавіка 1954 года. 29 чалавек правялі сход і арганізавалі кааператыўную арцель ім. Малянкова. Ў 1963 годзе Вілейскую фабрыку ўключылі ў Маладзечанскую на правах цэха. У пачатку 1970-х гадоў было ўстаноўлена найноўшае нямецкае абсталяванне, фабрыка была ўзорнай, на яе накіроўвалі замежныя дэлегацыі. Асноўная тэндэнцыя гэтага часу — ажыятажны попыт стрымліваў развіццё дызайну і асартыменту мэблі аж да сярэдзіны 1990-х гадоў. 1990-я гадыПрадпрыемства перайшло на гасразліковы спосаб працы. Пачалі самастойную распрацоўку мадэляў мэблі. Быў абраны выраб мэблі з масіўнай драўніны. У 1993 годзе на фабрыцы з’явіліся першыя два станкі з ЧПУ. ЭнергаспажываннеУ 1994 годзе доля энергетычных рэсурсаў у сабекошце прадукцыі складала 14 %. Дзякуючы ўстаноўцы лічыльнікаў, увядзенні лімітаў і аптымізацыі вентыляцыйнай сістэмы атрымалася знізіць долю энергазатрат да 8-9 %. У 1999 годзе была здадзена ў эксплуатацыю ўласная кацельня, якая працуе на драўняных адходах. У выніку ўдзельная вага цепла-і энергарэсурсаў у сабекошце прадукцыі знізілася да 4 % летам і 5,5 % зімой. ЗАТ «Маладзечнамэбля» цалкам забяспечвае сябе парам і гарачай вадой і пастаўляе цяпло насельніцтву. 2000-я гадыСёння фабрыка налічвае больш за 500 мадэляў мэблі, актыўна развіваецца сетка крам, гандлёвых дамоў і прадстаўніцтваў. Сістэма менеджменту якасці ЗАТ «Маладзечнамэбля» сертыфікавана на адпаведнасць патрабаванням міжнароднага стандарту ISO 9001:2008. Асаблівая ўвага надаецца экалагічнасці мэблі. ЗАТ «Маладзечнамэбля» — першая і адзіная мэблевая фабрыка ў Беларусі, якая цалкам адмовілася ад выкарыстання нітралакаў і перайшла на воднарастваральныя лакі. Дырэктары
Узнагароды
АсацыяцыіЧлен Гандлёва-прамысловай палаты. СпортФутбольны клуб «Маладзечна» існуе на фабрыцы з 2004 года. З 2009 года трапляе ў прызы ў Мінскай лізе аматарскага футзала. У 2013 годзе заваявалі званне чэмпіёнаў 3-й лігі[4]. Публікацыі
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia