Маламонас
Маламонас (Mallomonas) — род аднаклетачных залацістых водарасцей сямейства маламанадавых. АпісаннеКлеткі адзіночныя рознай формы, аднажгуцікавыя, свабодна плаваюць, абалонка цвёрдая, пакрыта панцырам з акрамянелых лускавінак, размешчаных чарапіцападобна радамі або па спіралі, у многіх відаў лускавінкі з крэменевымі ігламі і шыпамі (рознай формы і колькасці). Хларапластаў 1—2, пасценныя, звычайна без пірэноіда. Клетачнае ядро шарападобнае ці авальнае, часцей цэнтральнае. Запасное рэчыва — лейказін. ПашырэннеВядома больш за 200 відаў. Трапляюцца ў чыстых, халодных водах, часта на балотах, у канавах, сажалках, старыцах, азёрах, рэках. На Беларусі адзначаны маламонас клешчападобны (Mallomonas acaroides), маламонас падоўжаны (Mallomonas elongata), маламонас выстрыжаны (Mallomonas tonsurata) Асаблівасці біялогііРазмнажэнне падоўжным дзяленнем клеткі разам з панцырам у рухомым стане або ўтварэннем 2 даччыных клетак з уласным панцырам унутры матчынай клеткі. Жыўленне фотааўтатрофнае. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia