Мальданада (дэпартамент)
Мальданада (ісп.: Departamento de Maldonado) — дэпартамент у паўднёвай частцы Уругвая. Плошча складае 4 793 км² (2,71 % ад агульнай плошчы краіны). Адміністрацыйны цэнтр — аднайменны горад, размешчаны ў 140 км на ўсход ад сталіцы краіны, горада Мантэвідэа. Геаграфія і клімат![]() Паўночная частка дэпартамента гарыстая, тут знаходзіцца самая высокая кропка краіны — гара Сера-Катэдраль (514 м). Цэнтральныя раёны ўзгорыстыя, сярэдняя вышыня — каля 150 м над узроўнем мора. Поўдзень дэпартамента займае прыбярэжная раўніна Атлантычнага акіяна і некалькі град узгоркаў. Клімат — субтрапічны, вільготны, з сярэдняй тэмпературай 17 °С і сярэдняй калькасцю ападкаў — каля 1000 мм. Найбольш урадлівыя глебы знаходзяцца ў заходняй частцы дэпартамента. НасельніцтваКолькасць насельніцтва паводле перапісу 2011 года складае 164 300 чалавек[2]. Шчыльнасць насельніцтва — 34,28 чал./км². Нараджальнасць — 17,1 на 1000 чалавек. Смяротнасць — 7,06 на 1000 чалавек. Сярэдні ўзрост насельніцтва — 31 год (30,1 у мужчын і 32 — у жанчын). Сярэдняя працягласць жыцця — 76,2 гадоў (72,19 — у мужчын і 80,37 — у жанчын). Буйныя гарады:
Адміністрацыйнае дзяленнеДепартамент Мальданада дзеліцца на 8 муніцыпалітэтаў: ![]()
Зноскі
СпасылкіКарта адміністрацыйнага дзялення дэпартамента Мальданада Архівавана 19 снежня 2013. |
Portal di Ensiklopedia Dunia