Маналіт (прадпрыемства)ААТ «ВЗРД „Маналіт“» (ранейшая назва: Віцебскае вытворчае аб’яднанне «Маналіт») — прадпрыемства электроннай прамысловасці Віцебска, спецыялізуецца на вытворчасці кандэнсатараў і тэрмарэзістараў. Дырэктар: Акіф Джафар аглы Гасымаў, папярэднік — Мікалай Міхайлавіч Дуброўскі. Больш 800 рабочых. ГісторыяРашэнне аб пачатку будаўніцтва завода было прынята ў 1953 годзе. Актыўнае яго будаўніцтва пачалося на забалочаным ускрайку Маркаўшчыны ў 1955 годзе. Праз 27 месяцаў вырас першы вытворчы корпус завода, а 28 лютага 1958 года ўжо была адгружана і здадзена спажыўцам першая партыя прадукцыі. Гэта дата і лічыцца днём нараджэння завода. Спачатку завод спецыялізаваўся на выпуску толькі керамічных вырабаў. Ён быў першым прадпрыемствам такога профілю не толькі ў Віцебску, а і ў рэспубліцы. У 1972 годзе завод ужо быў высока механізаваным прадпрыемствам — быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. У 1977 годзе аб’яднанню было прысуджана званне «Віцебскае вытворчае аб’яднанне „Маналіт“ імя 60-годзя Вялікага Кастрычніка». 27 траўня 2023 года Украіна ўвяла санкцыі супраць прадпрыемства[1]. Сённяшняе прадпрыемстваНа сённяшні дзень ААТ «Маналіт» — вядучы вытворца маналітных керамічных кандэнсатараў. Асноўная прадукцыя: шматслойныя і аднаслойныя керамічныя і плёначныя кандэнсатары, вырабы з п’езакерамікі і іншыя п’езавырабы, пазістары, шматслойныя індуктыўнасці на керамічнай падложцы для паверхневага мантажу, складанае тэхналагічнае абсталяванне, сістэмы электроннага запальвання, устройствы цеплавой аховы электрарухавікоў, мікрафоны, бытавыя пыласосы і іншыя тавары шырокага ўжытку. На вытворчым аб’яднанні дзейнічае навукова-даследчы інстытут электроннай тэхнікі. Героі Сацыялістычнай ПрацыЗноскіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia