Манастыр (востраў)
Манасты́р (трансліт.: Manastyr), таксама вядомы як Манасты́рскі, Кляшто́р[1], Святы́[2] — востраў на возеры Неспіш. Прыкладная плошча — 0,021 км². У нашы дні незаселены. Геаграфія![]() Востраў Манастыр месціцца на возеры Неспіш за 325 м на поўнач ад аднайменнай вёскі, за 5 км на ўсход ад Браслава. Сфарміраваны ледавіковымі адкладаннямі. Пераважаюць пясчаныя глебы. Берагі зарастаюць трыснягом, дрэвамі і хмызнякамі. У цэнтральнай частцы вылучаецца некалькі нізін, куды ўвесну сцякаюць адталыя воды і фарміруюць невялікія часовыя азёры. ГісторыяНазва вострава Манастыр паходзіць ад пабудаванага на ім праваслаўнага мужчынскага манастыра Успення Багародзіцы, які ўпершыню ўзгадваецца пад 1500 г. у сувязі з перадачай манастыру Вялікай Княгіняй Аленай Іванаўнай 15 сялян[3]. Пасля Берасцейскай уніі 1596 г. манастыр перайшоў у валоданне Ордэна Базыльян. У ім захоўваўся абраз Маці Божай Браслаўскай. У 1832 г. манастыр згарэў ад маланкі, але абраз захаваўся і быў перанесены ў касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Браслаў)[4]. У 1930-я гады востраў набыў селянін Ізідар Зямец і апрацоўваў тут зямлю. Пазней сюды прывозілі на лодках на пашу авечак, прыплывалі па ягады[5]. У нашы дні востраў уваходзіць у склад ахоўваемай зоны Нацыянальнага парка Браслаўскія азёры. У 2019 годзе пачаліся археалагічныя раскопкі. Адлюстраванне ў культурыМанастыр на востраве на возеры Неспіш узгадваецца ў рамане Івана Шамякіна «Вялікая княгіня»[6]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia