Маноліс Каламірыс
Маноліс Каламі́рыс (грэч. Μανώλης Καλομοίρης; 14 снежня 1883, Смірна, Грэцыя — 3 красавіка 1962, Афіны, Грэцыя) — грэчаскі кампазітар, педагог. Правадзейны член Афінскай АН (1945). БіяграфіяВучыўся ў Афінах, Канстанцінопалі, у 1901—1906 гадах у Венскай кансерваторыі. У 1906—1910 гадах выкладаў у Харкаве. З 1911 года ў Афінах, у 1919 гадзе заснаваў тут Элінскую, дырэктарам якой з’яўляўся да 1926 года, у 1926 годзе — Нацыянальную кансерваторыі, дырэктарам якой з’яўляўся да 1948 года. Таксама быў дырэктарам Нацыянальнага опернага тэатра. У 1936—1957 гадах быў старшынёй Саюза грэчаскіх кампазітараў. ТворчасцьЗаснавальнік навагрэчаскай музычнай школы, сучаснага грэчаскага опернага мастацтва. Сярод твораў: оперы «Старшы майстар» (1916), «Пярсцёнак маці» (1917), «Усход» (1945), «Мутныя воды» (1950), «Канстанцін Палеалог» (1962); 3 сімфоніі (1920—1955), сімфанічныя паэмы; канцэрт для скрыпкі з аркестрам (1961), камерна-інструментальныя ансамблі, п’есы для фарэпіяна, песні, музыка для драматычнага тэатра, апрацоўкі народных песень і танцаў. Аўтар аўтабіяграфіі «Маё жыццё і маё мастацтва» (1944—1945). Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia