Маньчжурская аперацыя
Маньчжурская аперацыя — наступальная аперацыя Савецкіх Узброеных Сіл і Мангольскай арміі, праведзеная падчас Другой сусветнай вайны, па вызваленні Маньчжурыі ад японскай акупацыі. Перадумовы і прычыныНа 1945 год Японская імперыя кантралявала Карэю, Маньчжурыю (паўночна-ўсходняя правінцыя Кітая), Індакітай і Інданезію. На Ялцінскай канферэнцыі 1945 года, дзе паміж СССР, ЗША і Брытаніяй абмяркоўвалася пасляваенная Еўропа, таксама ўздымалася пытанне аб уступленні Савецкага Саюза ў вайну ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне з Японіяй. Гэта было выгадна не толькі англічанам і амерыканцам, але і савецкаму лідару Сталіну, які хацеў вярнуць Паўднёвы Сахалін і Курылы, якія адышлі да Японіі пасля руска-японскай вайны 1904—1905 гадоў. Таксама на ўключэнне СССР у вайну з Японіяй настойліваў кітайскі галоўнакамандуючы Чан Кайшы. Ход баявых дзеянняў![]() 8 жніўня Савецкі Саюз аб’яўляе вайну Японіі. 9 жніўня 1945 года перадавыя савецкія разведвальныя атрады пачалі наступленне. Адначасова авіяцыя нанесла масіраваныя ўдары па ваенных аб’ектах у Харбіне, Сіньцзіне і Цзіліне, па раёнах засяроджвання войскаў, вузлах сувязі і камунікацыях японцаў у памежнай зоне. Савецкі Ціхаакіянскі флот перарэзаў камунікацыі, якія злучалі Карэю і Маньчжурыю з Японіяй. 16 жніўня пасля разлютаваных баёў, якія вялі з праціўнікам часці 1-й Чырванасцяжнай і 5-й армій, быў узяты горад Муданьцзян. 19 жніўня японскія войскі амаль паўсюдна сталі здавацца ў палон, у той жа час у Мукдэне савецкія войскі ўзялі ў палон імператара Маньчжоу-го Пу І. Да 20 жніўня савецкія войскі выйшлі на Маньчжурскую раўніну. З 18 па 27 жніўня былі высаджаны паветраныя дэсанты ў Харбіне, Фэнцяне, Сіньцзіне, Цзіліне, Радзюне, Дайрэне, Хэйдзё і іншых гарадах, а таксама выкарыстаныя рухомыя перадавыя атрады. 2 верасня Японія капітулявала. Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia