Мараль Каталіцкай ЦарквыМараль Касцёла,Каталіцкая мараль,Маральнасць Каталіцкага Касцёла Каталіцкі Касцёл зыходзіць з таго, што нічога не можа адбывацца па за межах маралі і таму яна з'яўляецца абавязковым вымярэннем чалавечага існавання. Хрысціянская мараль мае мэтай шчасце чалавека, найбольш гарманічнае развіццё кожнай асобы і ўсіх людзей. Але дасягнуць шчасця можна толькі праз уз'яднанне з Богам, праз узаемную любоў паміж Богам і людзьмі. Вымярэнні мараліУніверсальнае вымярэннеЗгодна з гэтым вымярэннем, мараль імкнецца вылучыць фундаментальныя прынцыпы, сталыя каштоўнасці, якія павінны кіраваць дзейнасцю чалавека: напрыклад, павага да іншых людзей, любоў да бліжняга. Такія каштоўнасці вартыя для ўсялякага грамадства, усялякага часу, усялякага месца. Аднак, яны недастатковыя для таго, каб вызначыць той шлях, па якому трэба ісці. Прыватнае вымярэннеУ гэтым вымярэнні мараль імкнецца перавесці фундаментальныя каштоўнасці ў канкрэтныя нормы, якія іх удасканальваюць (напрыклад, непарыўнасць шлюбу). Гэта тыя нормы, якія распрацавалі людзі, яны не ўніверсальны і могуць змяняцца, але пры гэтым, заўсёды імкнуцца выявіць фундаментальныя каштоўнасці. Асабістыя вымярэнніМараль у гэтым вымярэнні ўлічвае ўнікальнасць кожнай асобы і кожнай сітуацыі. Тутай яна імкнецца знайсці тое, што апынецца сапраўды магчымым у канкрэтнай сітуацыі. Напрыклад, ці павінна рабіць парыў шлюбу пара, якая перажывае цяжкі перыяд сямейнага жыцця? На гэтым узроўні мараль вырашае канфлікты паміж такімі нормамі і каштоўнасцямі, якія нельга выканаць адначасова; улічваючы то, яна імкнецца да кампрамісу [1]. Асноўныя пунктыкаталіцкай мараліГалоўнымі крыніцамі і прыкладамі для асэнсаванне маралі чалавека ў Каталіцкім Касцёле служаць аўтарытэты ў справах веры: Папа Рымскі, Святое Пісанне Святое Паданне і пастановы Сусветных Сбораў. Маральныя дабрадзейнасціКасцёл вучыць, што “Дабрадзейнасць – гэта звычная і пастаянная схільнасць чыніць дабро” [2]. Каталіцтва адрознівае дабрадзейнасці маральныя, тэалагальныя і Дары Духа Святога. Маральныя дабрадзейнасціМаральныя дабрадзейнасці і яны ж асноўныя, бо з іх выцякае ўсе астатнія. Гэтыя дабрадзейнасці чалавек можа здабыць працай над сабой. Да іх адносяцца:
разважнасць, дапамагае распазнаць праўдзівае дабро ў любых абставінах і выбіраць адпаведныя сродкі для яго здзейснення. Яна дапамагае пазбягаць крайнасцей (недахопаў і перабольшванняў у меркаваннях і ўчынках) Тэалегальныя дабрадзейнасціДабрадзейнасці, улітыя ў душу Богам і накіраваныя да Яго:
вера, якая чыніць нас здольнымі прыняць тое, што абвясціў Бог і чаму навучае Касцёл Дары Духа СвятогаТо пастаянная ўнутраная дыспазіцыя душы, створаная ў чалавеку Духам Святым праз сакрамент Канфірмацыі, якая чыніцт нас паслухмянымі Яго натхненням. Іх ёсць сем: мудрасць, розум, рада, мужнасць, умеласць, набожнасць і боязь Божая. Дасканальнасць, якая фарміруецца ў душы веруючага хрысціяніна і праяўляецца ў штодзённым жыцці называецца пладамі Духа Святога. Плады Духа Святога – то: любоў, радасць, супакой, цярплівасцьЮ дабрыня, міласэрнасць, вера, лагоднасць, ціхмянасць, стрыманасць, сціпласць, ветлівасць. ГрэхГрэх — гэта свядомае і дабраахвотнае парушэнне Божага або касцёльнага наказу. Касцёл вучыць таму, што грэх і дрэнныя звычкі (заганы) з'яўляюцца для чалавека галоўнай перашкодай на шляху да Бога. Грахі ёсць двух тыпаў — першародны грэх і асабістыя грахі чалавека. Першародны грэх зыходзіць з парушэння Адамам і Евай Боскага наказу. Праз той грэх чалавеку наканавана цяжкая праца і цярпенні. Ісус Хрыстос адкупіў людзей сваёй смерцю на крыжы і праз сакрамент хросту Бог прабачае першародны грэх. Аднак вынікі першароднага граху — схільнасць да злога, хваробы, аьавязак цяжкай працы, непазбежнасць смерці — застаюцца ў чалавека. Да асабістых грахоў чалавека вядзе спакуса. Грэх можа быць цяжкі (смяротны) або лёккі (штодзённы). Чалавек чыніць цяжкі грэх, калі парушае касцёльны наказ у значнай ступені, прычым свядома і дабраахвотна. Той грэйх мае назву смяротны таму, што прыводзіць да смерці Боскага жыцця ў душы чалавека. Чалавек становіцца нявольнікам злога духа. Выбіваюцца галоўныя грахі, якія з'яляюцца крыніцаю зла, з якой выплываюць іншыя грахі і недахопы. Да галоўных грахоў адносяцца: пыха, хцівасць, распута, гнеў, непамяркоўнасць у ежы і піцці, зайздрасць, лянота. Асобна выбіваюцца самыя цяжкія грахі, якія наклікаюць помсту неба і караюцца Богам у гэтым жыцці. Гэта наступныя грахі: Наўмыснае забойства. Першым забойствам стала забойства Каіным Абеля, якому Бог прамовіў: «Кроў брата твайго голасна крычыць да мяне з зямлі. Будзь жа ты пракляты на гэтым полі» (Быц 4, 10-11). Забойца не знаходзіць супакою сабе на зямлі. Распусны грэх супраць натуры чалавека (садомскі). Бессаромныя думкі, словы і ўчынкі супраць натуры чалавека (гвалт, гомасексуалізм, лесбія, блізкароднасныя сувязі і г. д.). За такія грахі агнём з неба былі знішчаны Садом і Гамора. Крыўда бедных, удоў і сіротаў. За гэты грэх быў пакараны ізраільскі кароль Ахаб і ўся яго сям'я. Затрыманне належнай платы, якую людзі справядліва заслужылі сваёй сумленнай працай. Шлюб і сям'яУ ХХ стг., думка Касцёла знайшла свой канчатковы выраз у энцыкліцы Папы Яна Паўла II аб мэтах хрысціянскай сям'і ў сучасным свеце. Э гэтай энцыкліцы сцвярджаецца, што менавіта праз сям'ю чалавек рэалізуе сваё глыбіннае прызнанне ў каханні. Сям'я названа “маленькім хатнім Касцёлам”, бо яна з'яўляецца першай абшчыай, дзе чалавека прынялі і раздзялілі з ім вопыт кахання да Бога. Касцёл каталіцкі прапануе ідэал сям'і, дзе яна павінна быць глыбокім і моцным таварыствам жыцця і мілавання, якое дазволіць кожнаму з яе членаў пашырыць і рэалізаваць уласнае пакліканне, навучыўшыся служыць жыццю, працы, чалавечнасці. Але Касцёл не ставіць мэтай ідэалізаваць сям'ю. Касцёл адзначае, што сям'я павінна прайсці доўгі шлях каб пераадоліць уласнаую панурасць і стацца адкрытаю да іншых. Пільная ўвага да праблем сям'і заахвочвае Касцёл займаць непасхільную пазіцыю ў адносінах да разводу шлюба. Касцёл дазваляе сям'і прыняць вынахад аб разводзе, але паўторны шлюб, хоць і не выключае іх з Касцёлу, але не дазваляе ім болей прымаць удзел у сакраменце Еўхарыстыі. Другі шлюб ужо нельга асвяціць у Касцёле. Вельмі значнай застаецца праблема кантрацэпцыі, а ў шырокім сэнсе – рэгуляванне нараджальнасці. Пазіцыя Kсцёла ў гэтым пытанні зодзіцца да пяці пунктаў:
1. Мэта кожнай сям'і – даваць жыццё. Але то не азначае, што павінны з'явіцца ўсі фізічна магчымыя дзеці. Неабходна, каб бацькоўства і мацярынства было сапраўды адказным. Безадказна нараджаць тых дзецяў, якіх бацькі не могуць выхаваць. СпаронУ стаўленні да спарону, пазіцыя Касцёла вельмі выразная: аніякі спарон не можа быць апраўданы. Ува ўсіх выпадках спарон ёсць зло, нат калі здаецца, што ён зло змяншае. Галоўная прычына такой пазіцыі Касцёла – безумоўная павага да чалавечага жыцця. Ухваліць спароны – гэта значыць асвядоміць існаванне двух тыпаў людзей – тых у каго ёсць права на жыццё і тых, у каго яго няма. У адмове ад спарону ёсць і рэлігійны чыннік – чалавечае жыццё то ёсць Боскі дар, які трэба прыняць. Тое жыццё трэба шанаваць пагатоў, што то найбольш уразлівая, крохкая і бязвінная істота. Зноскі
Бібліяграфія
|
Portal di Ensiklopedia Dunia