Мараўская банавінаМара́ўская банаві́на (сербахарв.: Moravska banovina, Моравска бановина) — правінцыя (банавіна) у Каралеўстве Югаславія у перыяд з 1929 па 1941 год. ГеаграфіяМараўская банавіна была размешчана ва ўсходняй частцы каралеўства, на тэрыторыі сучаснай Цэнтральнай Сербіі і Паўночна-усходняга Косава. На поўдні банавіна межавала з Вардарскай, на захадзе — з Зэцкай і Дрынскай, на поўначы — з Дунайскай банавінай і Румыніяй, на ўсходзе — з Балгарыяй. Банавіна атрымала сваю назву па рацэ Марава. Яе адміністрацыйным цэнтрам лічыўся горад Ніш. РаздзелУ 1941 годзе, падчас Другой сусветнай вайны краіны нацысцкага блоку акупіравалі Мараўскую банавіну і падзялілі яе паміж Балгарыяй, акупаванай немцамі Сербіяй і Албаніяй пад італьянскім кіраваннем. Пасля вайны рэгіён увайшоў у СФРЮ як частка Сацыялістычнай рэспублікі Сербія. Гл. таксамаСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia