Маргарыта Шатландская
![]() ![]() Святая Маргары́та Шатла́ндская (каля 1045, Венгрыя — 16 лістапада 1093, Эдынбург) — жонка шатландскага караля Малькальма III, маці каралёў Аляксандра і Давіда, а таксама Мацільды Шатландскай, бабуля англійскай «імператрыцы» Мацільды. У 1250 г. Папа Інакенцій IV прылічыў яе да ліку святых. Яна стала першай шатландскай святой; наступны за ёй шатландзец быў кананізаваны толькі ў 1976 годзе[6]. Бацькі Маргарыты Шатландскай — перадапошні прадстаўнік старажытнай Уэсэкскай дынастыі англійскіх каралёў, Эдуард, і яго жонка Агата, з якой ён ажаніўся падчас падарожжаў па Усходняй Еўропе. Гісторыкі сур’езна абмяркоўваюць верагоднасць таго, што бацькам Агаты (Агафіі) быў Яраслаў Мудры і Св. Маргарыта, такім чынам, даводзілася яму ўнучкай. Дзяцінства правяла з бацькамі і братам Эдгарам пры двары венгерскага караля Андраша і Анастасіі Яраслаўны. Пасля вяртання да двара Эдуарда Спаведніка бацька Маргарыты быў адхілены ад пераходу ў спадчыну прастола Гаральдам, а пасля ўварвання нарманаў яго шанцы на прастол і зусім сышлі на нішто. Сямейства схавалася ў Шатландыі, дзе Маргарыта разам з сястрой Крысцінай, мабыць, рыхтавалася прысвяціць сябе манаскаму жыццю. Крысціна стала абатысай у Гэмпшыры, а Маргарыту чакала іншая доля — каля 1069 года яна абвянчалася ў Данфермлінскім абацтве з шатландскім каралём-удаўцом Малькальмам. У іх было не меней васьмі дзяцей. ![]() У якасці каралевы Маргарыта была заступніцай царквы і манахаў; менавіта яна запрасіла ў Шатландыю бенедыкцінцаў. З яе дзейнасцю звязана пранікненне на паўночную ўскраіну Еўропы рыцарскай англа-французскай культуры. Сваім сынам яна давала кніжныя імёны, зусім не ўласцівыя для гэтых месцаў, — Давід і Аляксандр. Пахавана была каля мужа ў Данфермлінскім абацтве, хоць яе імя носіць найстаражытны будынак Эдынбурга, капліца каралеўскага замка (у рэчаіснасці пабудаваная яе сынам Давідам). Паколькі яе брат Эдгар і сястра Крысціна памерлі халастымі, менавіта дзеці Маргарыты разглядаліся як патэнцыйныя спадчыннікі англійскай кароны тымі, хто не прызнаваў законнасці захопу ўлады Вільгельмам Заваёўнікам. Таму спадчыннік Вільгельма, кароль Генрых Баклерк, абраў у жонкі яе дачку Мацільду. У жылах іх нашчадкаў, такім чынам, злілася кроў Вільгельма Заваёўніка з крывёй Альфрэда Вялікага. Памяць
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia