Маргарыта I Эльзаская
Маргарыта I Эльзаская (фр.: Marguerite d'Alsace; нар. каля 1145 — пам. 15 лістапада 1194) — графіня Фландрыі з 1191 года. РадаводБацькі Маргарыты — граф Фландрыі Т'еры Эльзаскі і яго 2-я жонка Сібіла Анжуйская (каля 1112/1116 — 1165). Унучка па бацьку — Т’еры II, герцага Латарынгіі, па маці — Фулька V, графа Анжу і караля Іерусаліма. Асабістае жыццёКаля 1160 года выйшла замуж за Раўля II (1145 — 17 чэрвеня 1176), графа дэ Вермандуа, аднак гэты шлюб быў прызнаны не здзейсненым. У красавіку 1169 годзе выйшла замуж за Бадуэна V, графа Эно (1150 — 17 снежня 1195), маркграфа Намюра, сына графа Эннае Бадуэна IV і Алісы Намюр, дачцэ Готфрыда Намюра. Бадуэн V і Маргарыта I Эльзаская мелі пяць сыноў і трох дочак:
У 1177 годзе была прызначана сваім братам Філіпам I Эльзаскім, спадчынніцай прастола Фландрыі. У 1191 годзе Філіп I памёр падчас падчас трэцяга крыжовага паходу і Маргарыта стала графіняй Фландрыі. Разам з ёй стаў суправіцелем яе муж Бадуэн V (пад імем Бадуэна VIII). Маргарыта I Эльзаская памерла ў 1194 годзе. ![]() ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia