Марка Паўлоўскі
Марка Паўлоўскі (сербск.: Марко Павловски; нар. 7 лютага 1994, Бялград) — сербскі футбаліст, паўабаронца чарнагорскага клуба «Будучнаст» з Падгорыцы. Клубная кар’ераЗ’яўляецца выхаванцам школы бялградскага ОФК, з 2011 года выступаў за асноўную каманду. Усяго за клуб ён правёў 44 матчы, у якіх забіў 4 галы і аддаў 3 галявыя перадачы. Улетку 2013 года адправіўся ў арэнду, у партугальскую каманду «Порту B» (Д2). У складзе каманды Марка Паўлоўскі адгуляў у 30 матчах і зарабіў 5 выніковых балаў (2+3). У ліпені 2015 года адправіўся ў арэнду, у бельгійскі клуб «Мускрон» (Д1), за які згуляў 4 матчы. У жніўні 2016 года перайшоў у харвацкі «Спліт», у складзе каманды прыняў удзел у 27 матчах, у якіх забіў гол і аддаў галявую перадачу. У жніўні 2017 года Марка Паўлоўскі становіцца іграком сербскага клуба «Вождавац», тут футбаліст згуляў у дзесяці матчах. А ў 2018 годзе адправіўся ў партугальскі клуб «Варзім» (Д2), дзе прыняў удзел у 31 матчы і здолеў зарабіць восем балаў (1+7). У лютым 2020 падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[2]. Спачатку з’яўляўся ў стартавым складзе, пазней стаў выхадзіць на замену, з ліпеня не гуляў з-за траўмы. У снежні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў беларускі клуб[3]. У сакавіку 2021 года далучыўся да літоўскага «Рыцярэя», дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У лютым 2022 года перайшоў у іншы літоўскі клуб — «Судуву», пакінуў яе ў студзені 2023 года. У лютым 2023 года стаў іграком чарнагорскай «Будучнасці». Міжнародная кар’ераУ 2013 годзе ў складзе юніёрскай зборнай Сербіі атрымаў перамогу на чэмпіянаце Еўропы да 19 гадоў, сам трапіў у склад сімвалічнай зборнай чэмпіянату. ДасягненніКрыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia