Марк Аронавіч Зільберглейт
Марк Аронавіч Зільберглейт (28 лістапада 1949, Мінск) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі і абсталявання хімічнай перапрацоўкі біямасы дрэва, хіміі драўніны. Доктар хімічных навук (1991), прафесар. БіяграфіяСкончыў Беларускі тэхналагічны інстытут (спецыяльнасць «Хімічная тэхналогія перапрацоўкі нафты і газу», 1971; аспірантура, спецыяльнасць «Хімічная тэхналогія паперы, кардону», 1980). Працаваў у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (1975—2014, факультэт выдавецкай справы і паліграфіі, кафедра рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій, прафесар). Навуковыя інтарэсы: хімія і тэхналогія перапрацоўкі расліннай сыравіны; драўніна, цэлюлоза, лігнін і прадукты іх перапрацоўкі; метады аналізу; кінетыка працэсаў дэлігніфікацыі; прымяненне метадаў распазнавання выяў пры аналізе расліннай сыравіны; метады ацэнкі лёгкачытэльнасці і чытабельнасці тэксту. УзнагародыГанаровыя граматы Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта (1980, 1999, 2009, 2010). Бібліяграфія
КрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia