Марк Сяргеевіч Харытонаў
Марк Сяргеевіч Харытонаў (руск.: Марк Серге́евич Харито́нов; 30 жніўня 1937, Жытомір, Украінская ССР — 5 студзеня 2024, Масква) — рускі пісьменнік, эсэіст, паэт і перакладчык. БіяграфіяНарадзіўся 30 жніўня 1937 года ў Жытоміры ў сям’і служачых. У 1960 годзе скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. Працаваў настаўнікам, адказным сакратаром у шматтыражнай газеце, рэдактарам у выдавецтве. З 1969 года — свабодны літаратар, зарабляў у асноўным перакладамі. У апошні час жыў у Маскве. Памёр 5 студзеня 2024 года[5]. ТворчасцьПрозу піша з 1963 года, у друку дэбютаваў як празаік аповесцю «Дзень у лютым». Першая кніга (зборнік аповесцяў таго ж назвы) выйшла ў 1988 годзе. Член Саюза пісьменнікаў Расіі і рускага ПЭН-клуба. З 2002 года вершы друкаваліся ў часопісах «Знамя», «Арион», «Иерусалимский журнал», «Зарубежные записки». Перакладаў з нямецкай творы Томаса Мана, Стэфана Цвэйга, Франца Кафкі, Эліяса Канеці, Германа Гесэ і іншых. Проза і эсэістыка Харытонава перакладзеная на англійскую, французскую, чэшскую, нямецкую, галандскую, партугальскую, кітайскую, японскую, шведскую, сербскую і венгерскую мовы. Бібліяграфія
Узнагароды
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia