Маруна трохкветкавая

Павіліца (маруна) трохкветкавая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Galium triflorum Michx., 1803


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  34933
NCBI  715723
EOL  1093515
GRIN  t:456923
IPNI  750771-1
TPL  kew-87764

Павіліца (маруна) трохкветкавая (Galium triflorum) — кветкавая травяністая расліна сямейства марэнавых.

Апісанне

Шматгадовая травяністая расліна з тонкім паўзучым карэнішчам і слабым распасцёртым чатырохгранным сцяблом вышынёй 25-60 см. Лісце буйное, лінейна-ланцэтнае, на верхавінцы каротказавостранае даўжынёй 4-6 і шырынёй да 1 см. Ніжняе і верхняе лісце па 4 у кальчаках, сярэдняе — па 6. Прыкветкавае лісце шылавата-ланцэтнае. Белаватыя кветкі сабраны па 2-3 на доўгіх голых кветаножках у пазушных паўпарасоніках. Плады з двайным ці адным мерыкарпіем, усаджаны доўгімі, белымі, бліскучымі кручкавата-загнутымі валаскамі

Пашырэнне

Паўднёва-барэальны галарктычны від. Арэал ахоплівае Скандынавію, Японію, Кітай, Паўночную Амерыку. Пашырана на паўночным усходзе, у цэнтры Еўрапейскай часткі, Прыбалтыцы, Заходняй і Усходняй Сібіры, на Далёкім Усходзе. У Беларусі дакладна вядомыя адзінакавыя месцазнаходжанні паблізу паўднёвай мяжы арэала. Месцы росту: яловыя і ялова-шыракалістыя лясы.

Асаблівасці біялогіі

Цвіце ў чэрвені-жніўні. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна.

Зноскі

Літаратура

Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
II катэгорыя (EN) 
  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya