Марфа Барэцкая
Ма́рфа Барэ́цкая, ці Ма́рфа-паса́дніца (даты нараджэння і смерці невядомыя) — наўгародская баярыня, удава пасадніка І. А. Барэцкага. Вызначалася розумам, энергіяй і красамоўствам. ![]() У 1470-я г. разам з сынамі ўзначальвала варожую маскоўскаму вялікаму князю Івану IIІ групоўку баяр — прыхільнікаў пераходу Наўгародскай феадальнай рэспублікі ў падданства ВКЛ (гл. Барэцкія). У 1477 г. Марфа-пасадніца і яе прыхільнікі сарвалі ратыфікацыю вечам дагавора аб прызнанні Івана III неабмежаваным уладаром Ноўгарада. У студзені 1478 года Ноўгарад капітуляваў перад войскам Івана III, які выслаў Марфу-пасадніцу ў Маскву, потым у Ніжні Ноўгарад, дзе яна пад іменем Мар’і пастрыжана ў манашкі. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia