Марына Андрэеўна Гаеўская
Марына Андрэеўна Гае́ўская (нар. 19 ліпеня 1956, г. Гродна) — беларускі архітэктар. БіяграфіяСкончыла ў 1978 годзе архітэктурны факультэт БПІ. У 1978—2004 гадах архітэктар, вядучы архітэктар, начальнік групы архітэктараў у інстытуце «Белдзяржпраект»; у 2004—2006 гадах загадчык групай архітэктараў КУП «Мінскпраект»; у 2009—2010 гадах галоўны архітэктар праектаў УП «АрхКомплексПраект»; з 2010 года вядучы эксперт, галоўны эксперт РУП «Галоўдзяржбудэкспертыза». Член Беларускага саюза архітэктараў з 1990 года. ТворчасцьАўтар у складзе творчых калектываў шэрагу жылых і грамадскіх будынкаў, у т.л. тыпавых школ рознай умяшчальнасці ў розных канструкцыях для будаўніцтва ў гарадах; сярэдняя школа ў мікрараёне Сухарава ў г. Мінску; шматпрофільнай паліклінікі ў мікрараёне Малінаўка ў г. Мінску; адміністрацыйнага будынка па вул. Сапёраў у г. Мінску і інш. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia