Марына Уладзіміраўна Слуцкая
Марына Уладзіміраўна Слуцкая — беларуская дзюдаістка, Заслужаны майстар спорту, 8-разовая чэмпіёнка Беларусі, бронзавы прызёр летняй Універсіяды 2013 года ў Казані, чэмпіёнка і прызёр чэмпіянатаў Еўропы, пераможца II Еўрапейскіх гульняў, пераможца і прызёр міжнародных турніраў, удзельніца летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіо, трэнер па дзюдо. БіяграфіяУ дзяцінстве тры гады грала на фартэпіяна і баяне, спявала ў хоры. Таксама яна займалася танцамі, баскетболам, тэнісам, плаваннем, лыжнымі гонкамі і вольнай барацьбой. Затым перайшла на дзюдо[4]. Трэніравалася ў Мінску ў СДЮШАР па спартыўных адзінаборствах (Мінск). Пасля перамогі на чэмпіянаце Еўропы 2017 года ўзначаліла сусветны рэйтынг у сваёй вагавай катэгорыі. З-за траўмы не змагла прыняць удзел у чэмпіянаце свету[4]. Стварыла клуб дзюдо «Тыгр», дзе трэніравала дзяцей[4]. Па стане на ліпень 2019 года з'яўлялася сарукаводнікам і трэнерам дзіцячага клуба адзінаборстваў «Голд»[5].
На Алімпійскіх гульнях у Токіа заняла 9 месца. У 1/16 атрымала цяжкую траўму локцевага сустава і не змагла працягнуць барацьбу. У канцы 2021 прыняла рашэнне завяршыць спартыўную кар'еру. У студзені 2022 была прызначаная на пасаду старшага трэнера нацыянальнай каманды Беарусі па дзюдо. Спартыўныя вынікі
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia