Марыяна Буэна
Марыяна Буэна Фэрэр (ісп.: Mariano Bueno Ferrer; 22 кастрычніка 1892, Хака — ?) — іспанскі афіцэр, удзельнік грамадзянскай вайны 1936—1939 гадоў . БіяграфіяНарадзіўся ў горадзе Хака[1]. Служыў кадравым ваенным. Калі была абвешчана Другая рэспубліка, у званні капітана сышоў з арміі[1]. У пачатку грамадзянскай вайны некаторы час знаходзіўся ў турме ў франкістаў[2][3], а потым уцёк да рэспубліканцаў. Сфармаваў калону апалчэння з арагонскіх і каталонскіх добраахвотнікаў, якія ваявалі ў Пірэнеях[4]. Атрад Буэна стаў вядомы як «Пірэнейская горная група». У красавіку 1937 года фарміраванне ператворана ў 130-ю змешаную брыгаду[5][6]. У канцы года Буэну было прысвоена званне падпалкоўніка[2]. Камандаванне перанакіравала яго на цэнтральны фронт. У 1939 годзе узнагароджаны медалём «За адвагу»[2]. Пасля вайны адправіўся ў эміграцыю ў Мексіку, дзе і памёр. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia