Марыян Альварэс
Марыян Альварэс Качэра (ісп.: Marian Álvarez Cachero; нар. 1 красавіка 1978, Мадрыд, Іспанія) — іспанская актрыса. БіяграфіяМарыян Альварэс нарадзілася 1 красавіка 1978 года ў Мадрыдзе. Неўзабаве пасля паступлення на факультэт прадпрымальніцкіх навук, пераходзіць у акцёрскую школу Хуана Карласа Карасы. Дэбютавала ў якасці актрысы на тэлебачанні ў 2000 годзе ў невялікай ролі ў тэлесерыяле «El grupo». Пачынаючы з гэтага моманту яе кар’ера была накіравана галоўным чынам у бок пастановак і тэлефільмаў. Сваю першую ролю атрымала ў 2001 годзе ў серыяле «7 vidas», дзе адыграла ролю Люсіі на працягу сямі серый. У 2004 годзе дэбютавала на вялікім экране ў фільме Мігеля Бардэма «Карпарацыя аферыстаў». У 2013 годзе Альварэс знялася ў фільме «Рана», які атрымаў большасць узнагарод, а таксама Альварэс была ўзнагароджана прэміяй «Сярэбраная ракавіна» за лепшую жаночую ролю на кінафестывалі ў Сан-Себасцьяне і прэмію Гоя за лепшую жаночую ролю ў галоўнай ролі. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia