Марыя Аляксандраўна Фалалеева
Марыя Аляксандраўна Фалалеева (нар. 5 верасня 1976, Віцебск) — беларуская грамадская дзяячка. Старшыня Цэнтральнага Савета Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Экапраект»[1], кандыдат геаграфічных навук. Спецыяліст у галіне экалагічнай і кліматычнай палітыкі, устойлівага развіцця гарадоў, партнёрскага кіравання. БіяграфіяНарадзілася 5 верасня 1976 года ў горадзе Віцебск. Скончыла сярэднюю школу № 37 г. Віцебска ў 1993 годзе. Вучылася на геаграфічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, ва Універсітэце Лунда (Швецыя). У 2004 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Прасторавая структура гарадскіх ландшафтаў і ацэнка іх экалагічнага патэнцыялу: на прыкладзе горада Мінск». З 2006 года працавала ў міжнародных даследчых цэнтрах — Інстытут экалагічных даследаванняў (IVM VU, Амстэрдам, Нідэрланды), Цэнтр экалагічных даследаванняў (UFZ, Ляйпцыг, Германія), Цэнтр марскіх і прыбярэжных даследаванняў (CMRC UCC, Корк, Ірландыя). Больш за 15 гадоў займаецца навуковымі даследаваннямі і практычнымі праектамі па распрацоўцы методык і планаў кліматычнай адаптацыі, устойлівага гарадскога развіцця[2], ацэнкі эфектыўнасці экалагічных палітык і праектаў[3]. Праводзіла даследаванні ў Нідэрландах, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Ірландыі, краінах Усходняй Еўропы. Аўтар навуковых публікацый, адукацыйных курсаў і трэнінгаў у сферы зменаў клімату[4], экалагічнай палітыкі і інавацый[5], удзелу зацікаўленых бакоў, экалогіі гарадоў[6]. Эксперт нацыянальнай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь на Канферэнцыях Бакоў Рамкавай Канвенцыі ААН аб зменах клімату (РКЗК ААН) у Парыжы (2015) і Катавіцах (2018). Працавала ў праектах ЕС, ПРААН, SIDA, СAN[7], 350.org, КОМГОР[8]. Асноўныя навуковыя публікацыі
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia