Марыя Антонаўна Вайцяшонак
Марыя Антонаўна Вайцяшонак (3 мая 1942, Змяінагорск, Алтайскі край) — беларуская пісьменніца. БіяграфіяПасля смерці бацькоў выхоўвалася ў дзіцячых дамах Змяінагорска, Масквы, Ракава. Працавала на Мінскім камвольным камбінаце прадзільшчыцай, адначасова вучылася завочна ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на філалагічным факультэце (скончыла ў 1972). Працавала ў школах вёсак Боркі, Роўбіцк Пружанскага раёна, Схоліна, Дунілавічы Пастаўскага раёна, у Мядзелі, выхавальніцай дзіцячага сада ў Мінску. З 1974 г. на журналісцкай працы ў «Сельской газете», часопісах «Нёман», «Беларусь», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва». Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1990 г. У друку выступае з 1959 г. Аўтар кнігі нарысаў «Сярод блізкіх людзей» (1988). Выступае таксама з апавяданнямі і казкамі. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia