Марыя Каленік
Марыя Віктараўна Каленік (нар. 1 чэрвеня 1998) — студэнтка факультэта экспазіцыйнага дызайну Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, палітычная зняволеная, абвінавачаная падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе[1]. БіяграфіяПаходзіць з сям’і мастакоў, яе тата і старэйшая сястра — мастакі. Таму пасля заканчэння гімназіі мастацтваў імя Ахрэмчыка, дзяўчына паступала ў Акадэмію мастацтваў Беларусі. Паступіла не з першага разу, але не здалася, была залічана студэнткай на факультэт экспазіцыйнага дызайну БДАМ[2]. Марыя Каленік была арыштавана па месцы жыхарства 12 лістапада 2020 года ў рамках справы студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), пасля чаго была змяшчана пад варту ў СІЗА КДБ, затым была пераведзена ў СІЗА на Валадарскага[3]. 18 лістапада 2020 года сумеснай заявай пятнаццаці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтр, была прызнана палітычнай зняволенай[4]. 29 снежня 2020 года шэфства над палітвязнем узяў Томаш Франкоўскі, дэпутат Еўрапарламента, чалец Дэлегацыі па сувязям з Беларуссю і Камітэта па культуры і адукацыі ў Еўрапарламенце, які заклікаў да «неадкладнага і безумоўнага вызвалення і зняцця абвінавачанняў з усіх арыштаваных студэнтаў, у тым ліку Марыі Каленік»[5]. 20 студзеня 2021 года сумеснай заявай чатырнаццаці ўкраінскіх праваабарончых арганізацый, сярод якіх Асацыяцыя ўкраінскіх манітораў захавання правоў чалавека ў дзейнасці праваахоўных органаў , Украінскі Хельсінскі саюз па правах чалавека , Харкаўская праваабарончая група , Восток-SOS , арышт Марыі Каленік быў прызнаны незаконным і кваліфікаваны як гвалтоўнае знікненне[6][7]. 16 ліпеня 2021 года суд Савецкага раёна Мінска прысудзіў Марыі Каленік, якая не прызнала віну, два з паловай гады пазбаўлення волі[8]. Знаходзілася ў жаночай калоніі Гомеля. Вызвалілася 30 лістапада 2022 года. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia