Марыя Качыньская
Марыя Качыньская, дзявоч. Мацкевіч (польск.: Maria Kaczyńska; 21 жніўня 1942 — 10 красавіка 2010) — польскі эканаміст, грамадскі дзеяч, жонка прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага. Біяграфічныя звесткіНарадзілася 21 жніўня 1942 года ў леснічоўцы Махава каля Кабыльніка (цяпер мястэчка Нарач на Беларусі). Бацька, Чэслаў Мацкевіч, быў па нацыянальнасці палякам, працаваў лесніком, удзельнік вайны з немцамі; маці, Лідзія Мацкевіч (Пішчака), нарадзілася ў Петраградзе, дзе яе бацькі, родам з-пад Кабыльніка, хаваліся ад Першай сусветнай вайны, і працавала настаўніцай. Неўзабаве Мацкевічы з малой дачкой перабраліся ў Вільню да радні Чэслава, а ў 1944 годзе сям’я пераехала ў Члухаў, на поўначы Польшчы. Марыя Мацкевіч скончыла Вышэйшую эканамічную школу ў Сопаце, спецыялізацыя — замежны гандаль. Потым працавала ў Марскім інстытуце ў Гданьску, там у 1978 годзе пабралася шлюбам з Лехам Качыньскім. У 2005 годзе Лех Качыньскі заступіў на пасаду Прэзідэнта Польшчы. Загінула разам з мужам і вялікай урадавай дэлегацыяй у авіякатастрофе пад Смаленскам 10 красавіка 2010 года. Ведала 5 замежных моў. Марыя Качыньская мае тытул «Чалавек адкрытага сэрца» Таварыства дзяцей і інвалідаў, «Анёл клінікі Будзік». За харытатыўную дзейнасць пад лозунгам «Май сэрца і глядзі ў сэрцы — супраць абыякавасці» яна была ўганараваная «Бурштынавай ружай». Дачка Марта (нар. 1980) — адвакат. Ушанаванне памяціПахавана ў саборы Святых Станіслава і Вацлава ў Кракаве. У 2008 годзе новы гатунак цюльпана галандцы назвалі «Марыя Качыньская». 22 жніўня 2019 года ў касцёле святога Андрэя ў мястэчку Нарач адкрыта мемарыяльная дошка ў памяць пра Марыю Качыньскую, якая была тут ахрышчана 21 жніўня 1942 года[4]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia