Марыя Спарталі Сцілман
Марыя Еўфрасіна Спарталі Сцілман (грэч. Μαρία Ευφροσύνη Σπαρτάλη) — брытанская мастачка, удзельніца «Брацтва прэрафаэлітаў». БіяграфіяМарыя Спарталі была малодшай дачкой Міхаіла Спарталі (1818—1914), кіраўніка фірмы «Spartali & Co» і грэчаскага генеральнага консула ў Лондане ў 1866—1882 гадах[8]. Ён пераехаў у Лондан каля 1828 года. У Лондане ён ажаніўся з Еўфрасінней Варсамі, дачкой грэчаскага гандляра з Генуі[9]. Сям'я жыла ў доме на вуліцы Клэфем Коман, вядомым як «The Shrubbery», з велізарным садам і відамі на раку Тэмзу і мост Чэлсі. У гэтым доме часта праводзіліся садовыя вечарынкі, куды запрашалі маладых пісьменнікаў і мастакоў[10]. Летнія месяцы сям'я праводзіла ў доме на востраве Уайт. Некалькі гадоў, пачынаючы з 1864 года, Марыя Спарталі вучылася ў жывапісца Форда Мэдокса Браўна. У 1870 годзе яна вырашыла займацца мастацтвам прафесійна і з дапамогай настаўніка прадала сваю першую працу за 40 гінеяў[11]. У 1871 годзе Марыя выйшла замуж за амерыканскага журналіста і мастака Уільяма Джэймса Сцілмана. Ён працаваў у амерыканскім часопісе «The Crayonne», пазней страў замежным карэспандэнтам «The Times». Праз яго працу замежным карэспандэнтам сям'я жыла папераменна то ў Лондане, то ва Фларэнцыі ў 1878-1883 гг., а затым — у Рыме з 1889 па 1896[11]. Марыя таксама падарожнічала ў Амерыку. У пары было трое дзяцей. Марыя Спарталі Сцілман памерла ў сакавіку 1927 г. у Паўднёвым Кенсінгтане і была пахавана на Бруквудскіх могілках разам са сваім мужам. ТворчасцьМарыя Спарталі Сцілман пачынала сваю працу з братэрствам прэрафаэлітаў як адна з мадэляў, але неўзабаве стала паважанай мастачкай. Яе кар'ера доўжылася 60 гадоў, за якія яна напісала каля 105 карцін. Яе карціны адлюстроўваюць жаночыя фігуры, сцэны з Шэкспіра, Петраркі, Дантэ, Бакача, таксама італьянскія краявіды. Яе выставы праходзілі ў Галерэі Дадлі, у Галерэі Гросвенор і Новай Галерэі (англ. The New Gallery), у Каралеўскай акадэміі мастацтваў, у шматлікіх галерэях усходу ЗША, уключаючы сусветную выставу ў Філадэльфіі ў 1876 годзе. У 1982 годзе ў ЗША быў прадстаўлены рэтраспектыўны паказ яе работ у Мастацкім музеі Дэлавэра. Галерэя
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia