Марыя Сяргееўна Бялінская
Марыя Сяргееўна Бялінская (22 ліпеня 1906, г. Магілёў — 3 мая 1990[1]) — беларуская савецкая актрыса. Народная артыстка БССР (1953)[2]. БіяграфіяСкончыла Беларускую драматычную студыю ў Маскве ў 1926 годзе. Працавала ў Беларускім тэатры імя Я. Коласа (у 1944 у складзе тэатральнай франтавой брыгады). У 1965-79 у Беларускім тэатры імя Я. Купалы[2]. РоліВыканаўца роляў гераінь, затым — характарных. У сцэнічным мастацтве Бялінскай мяккі лірызм арганічна спалучаўся з узвышшам і драматызмам[2]. У тэатрыСярод лепшых роляў: Марына («Вайна вайне» Я. Коласа), Таццяна Марыч («Над Бярозай-ракой» П. Глебкі), Глушачыха («Людзі на балоце» паводле І. Мележа), Поля, Шурка («Мяшчане », «Ягор Булычоў і іншыя » М. Горкага), Марыя Антонаўна («Рэвізор » М. Гогаля), Афелія («Гамлет» У. Шэкспіра), Марыя Аляксандраўна («Сям’я» І. Папова ), Зіначка («Завея» Л. Лявонава)[2]. У кіноЗдымалася ў эпізодах серыяла «Атланты і карыятыды » А. Гутковіча (1980) і фільма «Апошні хлеб» Б. Сцяпанава (1963)[3]. Сям’яУ шлюбе з тэатральным дзеячам Іосіфам Дорскім. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia