Марыя Тэрэза Манкідзян
Марыя Тэрэза Манкідзян (26 красавіка 1876, Керала, Індыя — 8 чэрвеня 1926) — індыйская законніца-містык. Каталіцкая святая, называюць апосталам сям’і. БіяграфіяНа пачатку ХХ стагоддзя заснавала Кангрэгацыю сясцёр Святой Сям’і, якая была афіцыйна зацверджана ў 1914 годзе. Яе малітоўнае жыццё характарызавалася частымі экстазамі, падчас якіх яна часам левітавала над зямлёй. У 1909 годзе сястра атрымала стыгматы, пасля чаго таксама пачала пакутаваць ад дэманічных нападаў. Законніцы гэтай супольнасці спалучаюць малітоўнае кантэмпляцыйнае жыццё з дабрачыннасцю: клапоцяцца пра хворых і паміраючых, пра бедныя сем’і, займаюцца выхаваннем дзяўчынак у прытулках. На працягу апошняга стагоддзя колькасць кляштараў кангрэгацыі павялічылася да 176 па ўсім свеце. У іх жыве і моліцца каля 1500 сясцёр. 13 кастрычніка 2019 года папа Францішак абвясціць яе святой[3]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia