Марыя Якаўлеўна Ігнатава
Марыя Якаўлеўна Ігнатава (25 верасня 1930, в. Палавінкі , Лёзненскі раён — 17 ліпеня 2001) — Герой Сацыялістычнай Працы (1950). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР. БіяграфіяНарадзілася ў в. Палавінкі Лёзненскага раёна. Працоўную дзейнасць пачала ў 1945 годзе ў калгасе імя Сталіна. З 1956 года працавала на жывёлагадоўчай ферме саўгаса «Крынкі» Лёзненскага раёна, у 1957—1968 гадах — на племзаводзе «Крынкі». Па яе ініцыятыве былі арганізаваны спаборніцтвы свінаводаў за высокія паказчыкі. За самаадданую працу і высокія паказчыкі ў вытворчасці свініны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР у 1960 годзе было прысвоена званне «Герой Сацыялістычнай Працы». У 1968—1987 гадах працавала ў Крынкаўскім аддзяленні сувязі. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання (1959—1963). Узнагароджана ордэнам Леніна. На Алеі Славы ў г. п. Лёзна знаходзіцца стэла ў гонар М. Я. Ігнатавай[1]. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia